Магчымасць далучэння БРСМ да Моладзевай рады Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва абмяркоўвалася ў Пекіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Гэтае пытанне было ў цэнтры ўвагі падчас візіту 10–13 чэрвеня ў кітайскую сталіцу дэлегацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на чале з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Ігарам Бузоўскім.

Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК, кіраўніцтвам Усекітайскай федэрацыі моладзі. Дасягнутыя дамоўленасці наконт падтрымкі Кітаем далучэння БРСМ да Моладзевай рады Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, акрэсленыя перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі.

На сустрэчы былі таксама дасягнутыя дамоўленасці аб сумесных праектах у інтэрнэт-сферы, якія пасля будуць спрыяць развіццю кантактаў паміж моладдзю Беларусі і Кітая.

Гэта быў візіт у адказ беларускай дэлегацыі — у мінулым годзе прадстаўнікі Усекітайскай федэрацыі моладзі прыязджалі ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?