Супрацоўнікі пакістанскіх спецслужбаў арыштавалі інфарматараў ЦРУ, што некалькі месяцаў пастаўлялі амерыканскаму ведамству інфармацыю, якая дапамагла прывесці да забойства лідара «Аль-Каіды» Усамы бэн Ладэна,
піша New York Times.

Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, усяго затрыманыя пяць чалавек, сярод якіх маёр пакістанскай арміі. Як стала вядома, ён паведамляў ЦРУ нумарныя знакі аўтамабіляў, якія наведвалі дом бэн Ладэна ў Абатабадзе за некалькі тыдняў да аперацыі. Звесткі аб астатніх затрыманых не раскрываюцца.

Выданне адзначае, што лёс інфарматараў ЦРУ пакуль застаецца невядомым. Па дадзеных амерыканскага чыноўніка, кіраўнік ведамства Леон Панета падняў гэтае пытанне падчас сустрэчы з пакістанскімі ваеннымі і выведнікамі ў Ісламабадзе на мінулым тыдні.

Вашынгтон расцэньвае дзеянні Ісламабада як канчатковы разрыў шматгадовага супрацоўніцтва па барацьбе з «Аль-Каідай». На думку Белага дома, замест таго каб праводзіць арышты людзей, чые намаганні дапамаглі забіць самага небяспечнага тэрарыста, пакістанскія спецслужбы павінныя шчыльна ўзаемадзейнічаць з ЦРУ.

ЗША трымалі ў сакрэце ад Пакістана падрыхтоўку да аперацыі па ліквідацыі бэн Ладэна, праведзенай 2 траўня. Белы дом неаднаразова абвінавачваў Пакістан ва ўкрывальніцтве тэрарыста, які жыў недалёка ад Ісламабада апошнія пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0