«Калі няма ворагаў, то няма і войнаў», — заявіў пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро, выступаючы вечарам 21 чэрвеня ў Берлінскай філармоніі на канцэрце памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны.

Беларускі пасол прывёў некалькі цытат з прац і інтэрв’ю пісьменніка Васіля Быкава, каб праілюстраваць той факт, што ў літаратуры і фільмах былых савецкіх рэспублік аналізаваліся падзеі вайны. Так, паводле яго слоў, Быкаў пісаў пра неабходнасць

«захоўваць пачуццё рэальнасці» і разумець розніцу паміж фашыстамі і немцамі.

Паводле слоў Гіро, гэта вайна стала «самай страшнай і крывавай» і не пашкадавала фактычна ніводную беларускую сям’ю. Пры гэтым ён нагадаў, што грамадзяне савецкіх рэспублік не толькі змагаліся супраць фашысцкіх акупантаў, але і ратавалі яўрэяў і цыганоў.

Сімвалам супраціўлення, зазначыў дыпламат, стала Брэсцкая крэпасць, якая першай прыняла ўдар ворага 22 чэрвеня 1941 года. Ён падкрэсліў ролю Савецкага Саюза і Чырвонай арміі ў разгроме фашызму. Гіро заявіў пра важнасць даследаваць характар фашызму і ўзнікнення масавых ідэалогій, каб пазбегнуць паўтарэння такой вайны.

У цырымоніі ўзяў удзел намеснік старшыні Дзяржаўнай думы РФ Валерый Язеў. Ён назваў Другую сусветную вайну «важным урокам таго, што сумесныя намаганні, адмова ад супярэчнасцяў і стэрэатыпаў могуць перамагчы сусветнае зло ў любым выглядзе». Ён заклікаў «дакладна выконваць нормы міжнароднага права — гарантыі міру і парадку».

Паводле слоў пасла Украіны Наталіі Заруднай, мемарыяльны канцэрт не толькі ўшаноўвае памяць ахвяраў вайны, але і з’яўляецца «аптымістычным мерапрыемствам», сведчаннем гатоўнасці будаваць мірны агульны еўрапейскі дом.

На канцэрце ў выкананні маладзёжнага аркестра RIAS прагучала Сёмая («Ленінградская») сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?