Удзельнік «Маўклівай акцыі» выплаціў штраф дробнымі купюрамі. У банку грошы лічылі паўтары гадзіны!

Гомельскі «рэвалюцыянер» Руслан Усціменка выплаціў штраф, які яму прысудзілі за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне міліцыі падчас маўклівай акцыі пратэсту.

Уся сума, а гэта 770 тысяч рублёў, была сабраная дробнымі купюрамі і важыла каля пяці кілаграм. Падлік грошай у банку доўжыўся амаль паўтары гадзіны. Калі ж касірка даведалася, што штраф Руслан атрымаў за тое, што быў у сераду на плошчы, яе стаўленне да хлопца адразу змяніліся.

Спачатку яна думала, што з яе здзекуюцца гэткімі купюрамі, але потым паставілася выключна ветліва і пазітыўна.

Усе грошы былі сабраныя салідарнымі з Русланам гамяльчанамі, а таксама жыхарамі іншых гарадоў Беларусі. Сабраная сума перавышала штраф удвая, і Руслан вырашыў пакінуць іх на наступныя магчымыя штрафы — для тых, хто любіць шпацыраваць на плошчы Леніна ў сераду ўвечары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?