У Маладзечне дзіцячы ровар забраў у пяцігадовага хлопчыка п’яны 52-гадовы мужчына днём 27 чэрвеня.

Пра рабаванне заявіў бацька хлопчыка, які гуляў з ім па вуліцы. У момант здарэння нешта адцягнула ўвагу мужчыны, і як ровар сына аказаўся ў руках зламысніка, ён не бачыў.

Па трывозе адразу былі паднятыя некалькі нарадаў міліцыі, але аператыўныя пошукі адразу плёну не прынеслі. Затрымаць злачынцу дапамагла пільнасць інжынера аддзела Дэпартамента аховы Ірыны Пляўго. Яна працавала ў аддзеле ў сваім кабінеце, пачула па рацыі паведамленне пра злачынства

і на ўсякі выпадак паглядзела ў акно.

На вуліцы, каля будынка аддзела Дэпартамента аховы, Ірына ўбачыла мужчыну, які нёс дзіцячы ровар. Жанчына адразу расказала пра гэта дзяжурнаму Сяргею Пузырову. Дзяжурны разам з міліцыянерам групы затрымання Сяргеем Ляшковічам дагналі рабаўніка і затрымалі яго.

Ровар вярнулі пацярпелым. Яго кошт — 250 тысяч рублёў. Падазроны ў дзяйсненні злачынства маладзечанец, які нідзе не працуе і раней не меў судзімасцяў, быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальная справа завдезена па артыкуле «Рабаванне», расказаў Уладзімір Васількоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?