Барысаўскі футбольны клуб часова пазбавіў акрэдытацыі журналістаў СТВ на хатнія матчы БАТЭ.

Справа ў тым, што ў матчы перанесенага 18-га тура чэмпіяната Беларусі паміж БАТЭ і «Шахцёрам», некаторыя заўзятары гаспадароў дазволілі сабе некалькі крэпкіх словаў у адрас галоўнага арбітра матча. Потым на тэлеканала СТВ з’явіўся рэпартаж, дзе паведамлялася, што падзеі на трыбунах адбываліся «з маўклівай згоды адміністрацыі стадыёна».

У БАТЭ замоўчваць гэтую сітуацыю не сталі. На афіцыйным сайце каманды нават з’явілася адпаведная заява, дзе адзначаецца: «БАТЭ не прыемае таго, што адбывалася падчас і адразу пасля хатняй гульні з салігорскім „Шахцёрам“. Мы прыносім Аляксандру Яўневічу свае прабачэнні», — гаворыцца ў заяве.

Словы, сказаныя ў эфіры СТВ, кіраўніцтва БАТЭ ацэньвае як «глупства і бздура, сфабракаванае „спецыялістамі“ тэлеканала». Таксама было адзначана, што вешаць «усіх сабак на заўзятараў» кіраўніцтва клуба не дазволіць нікому.

Было сказана некалькі рэзкіх словаў у дачыненні да тэлеканала СТВ. Найперш крытыка якасці трансляцый матчаў чэмпіяната Беларусі. «А яшчэ нарэшце заняцца выкараненнем плагіята, які, на жаль, стаў візітнай карткай канала», — гаворыцца ў заяве футбольнага клуба.

У выніку гэтага кіраўніцтва БАТЭ на аснове «Палажэння аб акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ» прыняло рашэнне пазбавіць тэлеканал СТВ акрэдытацыі да той пары, пакуль не будуць прынесеныя афіцыйныя прабачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?