Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Дзмітрый Сільчанка і Алег Кіроль 6 ліпеня былі затрыманы каля прахадной Мінскага аўтазавода падчас раздачы інфармацыйных бюлетэняў.

«Зараз АГП праводзіць кампанію па папулярызацыі нашай антыкрызіснай праграмы. У яе межах каля прахадной МАЗа мы раздавалі бюлетэнь „Луканоміка“, у якім гаворыцца пра эканамічны крызіс і антыкрызісную праграму», — паведаміў БелаПАН лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, раздача праходзіла паспяхова, бюлетэні «разбіраліся як гарачыя піражкі». «Затым нейкі чалавек, хутчэй за ўсё са службы бяспекі прадпрыемства, раздачу бюлетэняў зняў на тэлефон. Пасля гэтага да прахадной пад’ехалі людзі ў цывільным, запхнулі ў машыну Сільчанку і Кіроля. Па тэлефоне яны паспелі паведаміць, што знаходзяцца ў Заводскім РУУС. Зараз сувязь з імі адсутнічае», — паведаміў палітык.

Лябедзька зазначыў, што «нічога крамольнага ў бюлетэні няма, у ім ёсць выхадныя звесткі». Палітык не выключае, што затрыманых могуць абвінаваціць у дробным хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?