Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які прыбыў 7 ліпеня з двухдзённым афіцыйным візітам у Азербайджан, прапанаваў азербайджанскаму боку купіць адзін з беларускіх банкаў,

паведамляе РІА Новости са спасылкай на бакінскае інфармагенцтва АРА.

«На мой погляд, мы павінны пабудаваць больш сур’ёзную базу супрацоўніцтва. Напрыклад, чаму б Азербайджану не купіць адзін з беларускіх банкаў ці яго частку?» — сказаў Мясніковіч журналістам у Гянджы (370 кіламетраў на захад ад Баку), які ён наведаў у межах візіту.

Паводле яго слоў, «гэта з’явілася б і дыверсіфікацыяй капіталу, і ўдзелам Азербайджана на фінансавым рынку Беларусі».

«Адносіны паміж нашымі краінамі не павінны быць толькі гандлёва-эканамічнымі, адносінамі, якія развіваюцца. Гэта павінен быць таксама і зроблены наперад прынцыповы крок», — падкрэсліў Мясніковіч.

Падчас сустрэч з азербайджанскімі афіцыйнымі асобамі будуць абмеркаваныя шматлікія пытанні, але «асноўным прадметам абмеркаванняў стануць пытанні ўкладання інвестыцый і супрацоўніцтва ў гэтай сферы», падкрэсліў Мясніковіч.

Будуць абмеркаваныя таксама пытанні супрацоўніцтва з Азербайджанам з пункту гледжання прысутнасці Беларусі ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам. «У нас рэальна знятыя межы з Расіяй і Казахстанам, такім чынам, гаворка ідзе пра супрацоўніцтва з Еўразійскай эканамічнай супольнасцю», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?