Тры пасажыры маршрутнага таксі пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Мінску.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ адбылося 14 ліпеня. 73-гадовы кіроўца «Форда Мандэа», рухаючыся па праспекце Машэрава, на скрыжаванні з вуліцай Багдановіча праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з маршрутным таксі «Мэрсэдэс Бенц Спрынтэр».

У выніку ДТЗ тром пасажырам маршрутнага таксі былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Яны дастаўлены ў медыцынскія ўстановы Мінска. Старэйшай з пацярпелых — 46 гадоў, малодшай — 24 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?