19 ліпеня ў Рэгістры ААН па звычайных узбраеннях з`явіліся звесткі пра здзелкі Беларусі на сусветным зброевым рынку ў 2010 годзе.

Паводле гэтых даных, летась Беларусь прадавала звычайныя ўзбраенні ў Емен, Судан, Нігерыю, Уганду і Азербайджан. Даныя пра закупкі ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія кваліфікуюцца як звычайныя, адсутнічаюць.

Так, у Емен у 2010 годзе было пастаўлена 66 танкаў Т-80, у Судан — адзін штурмавік Су-25, у Нігерыю — два ўдарныя верталёты Мі-24, ва Уганду — адзін Мі-24, у Азербайджан — адзін штурмавік Су-25 і 30 122-міліметровых гаўбіц Д-30, што буксіруюцца. Уся зброя — вытворчасці Расіі (СССР). Сумы кантрактаў не называюцца.

Нагадаем, у 2009 годзе Беларусь паставіла ва Уганду 23 танкі Т-55, у Азербайджан — пяць штурмавікоў Су-25 і дзевяць самаходных гаўбіц 2С7 "Піон" 203 мм, у Судан — тры штурмавікі Су-25.

У 2008 годзе ў Азербайджан былі пастаўлены тры самаходныя гаўбіцы 2С7 "Піон" 203 мм. У Сірыю прададзена 33 шматцэлевыя знішчальнікі са зменнай стралападобнасцю крыла МіГ-23. 11 штурмавікоў Су-25 пастаўлена ў Судан. Расія закупіла ў Беларусі 15 ракет "паветра-паветра" Р27-Р для знішчальнікаў Су-27 і МіГ-29.

У 2007 годзе Беларусь прадала ў Судан два бронетранспарцёры БТР-70, мадэрнізаваныя да ўзроўню "Кобра К2К" і "Кобра К2". У Арменію — 10 122-міліметровыя гаўбіцы Д-30, якія буксіруюцца, у Эрытрэю — дзевяць рэактыўных сістэм залпавага агню "Ураган".

У 2006 годзе Беларусь паставіла ў Азербайджан 41 танк Т-72.

У 2005 годзе Беларусь паставіла ў Азербайджан 19 танкаў Т-72, у Славакію — два ваенна-транспартныя верталёты Мі-8, у Джыбуці — два ўдарныя верталёты Мі-24. Гэта інфармацыя была змешчана ў Рэгістры ААН па звычайных узбраеннях у пачатку чэрвеня 2006 года. Потым даныя пра здзелкі са Славакіяй зніклі.

У 1996—2004 гадах Беларусь пастаўляла зброю ў Перу (самалёты), Конга (артсістэмы), Папуа — Новую Гвінею (верталёты), Сьера-Леонэ (верталёты), Эфіопію (танкі), Заір (артсістэмы), Уганду (верталёты), Марока (танкі), ААЭ (баявыя браніраваныя машыны), Украіну (самалёты), Іран (танкі), Алжыр (самалёты), Судан (артсістэмы, баявыя браніраваныя машыны), Кот-д`Івуар (баявыя браніраваныя машыны, артсістэмы, мінамёты, верталёты, самалёты), Швецыю (ракеты да ПЗРК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?