У Гомелі 20 ліпеня з 19.00 да 19.30 прайшла акцыя маўклівага пратэсту, але без апладысментаў і рынгтонаў на мабільных тэлефонах.

На гэты раз арганізатары акцыі прапанавалі сабрацца на новай пляцоўцы — каля фантана паблізу цырка. Раней акцыі праходзілі на плошчы Леніна і каля ўнівермага «Гомель». Было цяжка вызначыць, колькі людзей бяруць удзел у акцыі, а колькі прыйшлі проста пагуляць, таму што пляцоўка каля фантана з’яўляецца традыцыйным месцам масавага адпачынку гамяльчан, у асноўным моладзі. Патэнцыяльных удзельнікаў акцыі — тых, хто браў удзел у мінулых мерапрыемствах, было каля 40 чалавек.

На пляцоўцы каля фантана дзяжурылі міліцыянеры, уключаючы кіраўніцтва УУС, і ідэолагі. Узмоцненыя нарады міліцыі назіраліся таксама на плошчы Леніна, каля чыгуначнага вакзала і ўнівермага «Гомель».

Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто затрыманы не быў. Людзі пастаялі, пасядзелі на лавачках, пагутарылі і разышліся. У 20.00 на пляцоўцы каля фантана яшчэ заставаліся міліцыянеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?