У чэрвені ў параўнанні з маем рэальная зарплата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у Беларусі зменшылася на 0,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень-чэрвень гэтага года ў параўнанні з гэткім жа леташнім перыядам рэальная налічаная зарплата павялічылася на 15,8%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў у Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года склала 1 млн. 564,5 тыс. рублёў, у тым ліку ў чэрвені — 1 млн. 782,9 тыс. У параўнанні з маем яна павялічылася на 8,1%, або на 134,2 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў чэрвені склала 1 млн. 991,3 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацых — 2 млн. 105,3 тыс., у арганізацыях транспарту і сувязі — 1 млн. 885,8 тыс., сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі — 1 млн. 240,6 тыс.

Ва ўстановах аховы здароўя і прадастаўлення сацпаслуг -1 млн. 458,5 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 2 млн. 494,6 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 1 млн. 435,6 тыс. рублёў. Ва ўстановах адукацыі сярэдняя зарплата склала 1 млн. 400,4 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1 млн. 572,1 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 2 млн. 928,1 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў чэрвені па асобных галінах быў зафіксаваны ў сферы фінансавай дзейнасці — 2 млн. 905 тыс. рублёў, мінімальны — у работнікаў гатэляў і рэстаранаў (1 млн. 194 тыс.).

Па рэгіёнах максімальны памер сярэдняй зарплаты ў чэрвені быў у Мінску — 2 млн. 342,5 тыс. рублёў, мінімальны — у Брэсцкай вобласці (1 млн. 555,9 тыс.). У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 598,5 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн. 656,5 тыс., Гродзенскай — 1 млн. 627,1 тыс., Мінскай — 1 млн. 775,2 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 614,6 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?