Лівійскія паўстанцы пасля таго, як сын Кадафі Саіф аль-Іслам з'явіўся на публіцы каля гатэля ў Трыпалі, дзе размяшчаюцца замежныя СМІ, заяўляюць, што яны сапраўды арыштоўвалі яго, але ён нейкім чынам здолеў збегчы, паведамляе афіцыйны Twitter арабскага тэлеканала Al Jazeera.

«Вахід Бурнаш, член Нацыянальнага пераходнага савета сказаў: «У нас было пацвярджэнне аб арышце Саіф аль-Іслама, але ён уцёк, і мы не ведаем, як ён уцёк», - піша AJELive.

Саіф аль-Іслам, які, як сцвярджалі паўстанцы, знаходзіцца ў іх у палоне, пад'ехаў да гатэля, дзе знаходзяцца замежныя СМІ. Саіф аль-Іслам распавёў, што яго бацька знаходзіцца ў Трыпалі, з ім усё ў парадку і лівійскія вайскоўцы атрымоўваюць перамогу над паўстанцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?