У Магілёве на базе фітнес-клуба «Спадарожнік» 29 жніўня адкрыўся трэці фестываль ёгі. Сваё майстэрства прадэманструюць удзельнікі з Магілёва, Мінска і Масквы.

Як паведаміў

адзін з арганізатараў фестывалю, старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба Ленінскага раёна Магілёва Дзмітрый Труханенка, галоўная мэта мерапрыемства — папулярызацыя гэтага кірунку аздараўленчай дзейнасці. «У будныя дні магілёўскія інструктары будуць праводзіць майстар-класы для ўсіх ахвотных, у выхадныя дні прыедуць майстры з Мінска і Масквы. Людзі змогуць прыйсці і паглядзець, што ёсць розныя кірункі ёгі, розныя настаўнікі, розныя падыходы, розныя аўтарскія напрацоўкі», — сказаў ён.

Майстар-класы правядуць прыкладна 10 інструктараў, якія, як спадзяецца Труханенка, змогуць прыцягнуць да заняткаў ёгай больш магілёўцаў.

Паводле яго звестак, сёння ў Магілёве пастаянна павышаюць свой узровень чатыры чалавекі, якія займаюцца ёгай, яны пастаянна ездзяць на розныя семінары і фестывалі па гэтым відзе аздараўленчай гімнастыкі. Усяго ў абласным цэнтры ёгай займаюцца пяць груп, у кожнай з якіх у сярэднім па 20 чалавек.

Арганізатарамі трэцяга фестывалю ёгі ў Магілёве выступілі гарадскія ўлады, фізкультурна-спартыўны клуб Ленінскага раёна, фітнес-клуб «Спадарожнік». Фестываль завершыцца 4 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?