Увечары 29 жніўня вадзіцель "Сузукі" на аўтадарозе ў Ашмянскім раёне збіў лася.
Здарэнне адбылося пасля заходу сонца каля вёскі Міхалконі. Жывёла знаходзілася на неасветленай праезжай частцы. Пасля наезду "Сузукі" з'ехала ў правы кювет. Лось загінуў, а кіроўцу з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу.
Паводле інфармацыі прэс-службы абласной Дзяржаўтаінспекцыі, падобная аварыя з цяжкімі наступствамі на Гарадзеншчыне здарылася сёлета ўпершыню.
0
0
0
0
0
0