Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service чакае дэвальвацыі беларускага рубля да долара на 30—50% пасля частковай лібералізацыі курсу, анансаванага ў канцы жніўня 2011 года. Адпаведная пазіцыя экспертаў агенцтва Moody's утрымліваецца ў штотыднёвай справаздачы Weekly Credit Outlook,
паведамляе РБК.

Адначасова ў дакуменце ўказваецца, што лібералізацыя абменнага курсу пазітыўна адбіваецца на суверэнным крэдытным рэйтынгу Беларусі, бо яна дапамагае ўстараніць дзве праблемы, якія найперш выклікалі валютны крызіс, а менавіта: вялікі дэфіцыт гандлёвага балансу і прыпыненне знешняга фінансавання з боку Расіі і Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) да таго часу, пакуль рэгуляваная дзяржавай эканоміка краіны не пачне функцыянаваць у адпаведнасці з механізмамі рынку.

Лібералізацыя валютнага курсу паступова прывядзе да паслаблення беларускага рубля да цяперашняга неафіцыйнага курсу, упэўненыя ў Moody's. Як і ў выпадку з майскай дэвальвацыяй, лібералізацыя курсу разгоніць інфляцыю, якая і так блізкая да ацэнкі 50%, і павялічыць кошт абслугоўвання доўгу ў замежнай валюце, што прывядзе да росту долі крэдытаў у беларускіх банках, якія не абслугоўваюцца (таму дэвальвацыя аказвае негатыўны ўплыў на рэйтынгі банкаўскай сістэмы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?