Беларускія тэнісісты выйшлі ў чвэрцьфінал Кубку Дэвіса. Выйграць у чэмпіёнаў-гішпанцаў было проста прыемна. Стамлялі хіба перадвыбарны палітычны піяр, якога было зь верхам, ды форма, нібы пашытая са сьцягоў.

На фота: Максім Мірны падсілкоўваецца ў часе матчу. Зьлева стаіць яго бацька.

Фота Юліі Дарашкевіч

Новая нацыянальная бібліятэка рызыкуе стаць распаўсюджаным вобразам у прыкладным мастацтве. Бо простая ў выкананьні, пазнавальная і цешыць вока патрэбных людзей. На фота: выстава скульптураў зь лёду ў Менску.

Фота Юліі Дарашкевіч

Аляксей Марачкін прэзэнтаваў сваю новую карціну «За элегантную перамогу!» на ёй Сталін з Гітлерам уздымаюць келіхі на фоне пазнавальных амапаўскіх шчытоў. У палатно трэба ўглядацца: там мноства дробных дэталяў, кшталту завадной птушкі пад нагамі дыктатараў. Прэзэнтацыя адбылася 10 лютага. Заля менскай сядзібы БНФ была запоўненая.

Фота Юрыя Дзядзінкіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0