Раманава. Горацкі павет. Дыякан В. Навязаў каня на лузе дзячка П. Дзячок пайшош забіраць каня, узяўшы з сабой стрэльбу, баючыся, як кажуць, што можа сустрэць шалёнага сабаку. Калі прыйшоў да каня, то знайшоў там дыякана з жонкай, якія пачалі з ім спрачаюцца, не даючы каня. Чы па абмылцы, ці ад болю сэрца дзячок стрэліў і лёгка параніў дыякана. Кансісторыя выдаліла са службы дзячка, нягледзячы на тое, што дыякан дараваў яму і яны памірыліся.

«НН». № 36. 1911.

Беларуская наменклатура не здужала перайграць Лукашэнку. Адна «Хартыя-97» вяла змаганне лукашэнкаўскімі ж прыёмамі. Кампанія адзінага кандыдата разгортвалася млява. Грамадства лічыла яго застарым для высокай пасады. Разлікі на дапамогу ці хоць бы нейтралітэт Масквы разляцеліся ўшчэнт. Такія першыя высновы з вынікаў галасавання.

«НН». № 37. 2001.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0