Эдгар Аляхновіч быў адным з найлепшых у матчы з "Вікторыяй", goals.by

Эдгар Аляхновіч быў адным з найлепшых у матчы з "Вікторыяй", goals.by

У сераду былі прададзеныя 469 білетных пакетаў на хатнія гульні БАТЭ у групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў. Касы на сталічным стадыёне «Дынама» зачыніліся датэрмінова
 — там прадалі апошні 101-ы пакет 1-й катэгорыі.

У Барысаве набылі 167 штук 1-й катэгорыі і 201 — 3-й. З прычыны адсутнасці ажыятажнага попыту ў чацвер тут будуць праведзеныя ўлік і інвентарызацыя пазасталых квіткоў.

Усяго на гэты момант прададзена 15 478 пакетаў (4335 — 1-й катэгорыі, 2630 — 2-й, 8513 — 3-й).

Разам з тым для УЕФА зарэзерваваныя 1200 платных квіткоў і 750 бясплатных, 391 бясплатны квіток выдзеленыя для груп падтрымкі ФК БАТЭ, і 1748 адзіночных квіткоў выдадзены для ўладальнікаў абанементаў, членаў Клуба заўзятараў, гульцоў і трэнерскага штаба каманды, а таксама фанатаў (у тым ліку на 5-ы сектар). 1792 квіткі забраніраваныя для прыхільнікаў «Барселоны» ў адпаведнасці з рэгламентам УЕФА. Такім чынам, гэта яшчэ каля 6000 квіткоў у дадатак да прададзеных 15 478.

Разам з тым у БАТЭ паступіла заявак больш чым на 20 000 білетных пакетаў ад арганізацый-спонсараў, спартыўных школ і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў.

Пасля правядзення інвентарызацыі будзе вызначаны далейшы парадак продажаў і прынята рашэнне аб задавальненні гэтых заявак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?