Амерыканскае касмічнае ведамства NASA апублікавала праект новай ракеты, якую плануецца выкарыстоўваць для дастаўкі касманаўтаў на Месяц і Марс.

На сайце NASA з’явіўся відэамакет, на якім паказаны запуск касмічнай ракеты Space Launch System (SLS).

SLS будзе найбольш магутнай ракетай з часоў ракеты Сатурн-5, якая даставіла касманаўтаў на Месяц. Стварэнне SLS абышлося NASA больш, чым у $10 млрд.

«Мы інвестуем у тэхналогіі, якія дапамагаюць жыць і працаваць у космасе, якія створаць умовы для таго, каб чалавек трапіў на Марс, а таксама да астэроідаў», — цытуе New York Times кіраўніка NASA Чарлза Фрэнка Болда.

У дызайне новай ракеты прысутнічаюць элементы шатлаў, праграма якіх завяршылася сёлета.

Першы запуск ракеты плануецца ажыццявіць у 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?