25 верасня праваабаронца адсвяткуе свой 49-ы дзень народзінаў і сустракаць ён яго будзе, верагодна, за кратамі. Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» быў затрыманы 4 жніўня, у той жа дзень на яго кватэры, лецішчы і офісе «Вясны» прайшлі ператрусы.

12 жніўня праваабаронцу прад’явілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Падставай для распачынання крымінальнай справы стала інфармацыя аб рахунках Бяляцкага ў літоўскім і польскім банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы ў межах дамовы аб прававой дапамозе з Беларуссю.

Алесь Бяляцкі акумуляваў грошы на дапамогу рэпрэсаваным, зніклым і іх сем’ям. Легальна займацца такой дзейнасцю ў Беларусі было немагчыма. У самой «Вясне» канкрэтызуюць: замежныя грошы ішлі на аказанне дапамогі рэпрэсаваным грамадзянам Беларусі і іх сем’ям.

Алесь Бяляцкі утрымоўваецца ў следчым ізалятары № 1 МУС Беларусі па вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Павіншаваць Алеся Бяляцкага можна паштоўкай або лістом, напісаўшы на наступны адрас:

220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1, Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу.

Указанне поўнага імя і імя па бацьку неабходна, каб ліст ці віншаванне дайшлі да адрасату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?