9-ы конкурс «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» урачыста адкрыецца сёння ў Мінску,
пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Казімір Фарыно адзначыў, што традыцыйныя конкурсы прафесійнага майстэрства педагогаў даюць магчымасць выявіць лідараў сучаснай адукацыі, раскрыць калегам інавацыйны вопыт педагагічнай дзейнасці.

Рэспубліканскі педагагічны конкурс уключае ў сябе чатыры этапы. Першы этап праходзіць ва ўстанове адукацыі (пераможцу прысвойваецца званне «Настаўнік года школы»), другі вызначае пераможцу на гарадскім, раённым узроўні («Настаўнік года раёна, горада»). На трэцім этапе (абласны ўзровень) называюць «Настаўніка года вобласці». На чацвёртым, завяршальным этапе (рэспубліканскі ўзровень) выбіраецца «Настаўнік года Беларусі».

«Кожны конкурс становіцца своеасаблівым арыенцірам для вызначэння напрамкаў далейшага развіцця адукацыі, навуковых даследаванняў і практычнай метадычнай дзейнасці», — лічыць намеснік міністра.

У праграме фіналу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2011»: конкурсныя майстар-класы, творчае самапрадстаўленне, урокі ў незнаёмым класе, педагагічнае і псіхалагічнае тэставанне і іншае. У правядзенні конкурсу будуць задзейнічаны ўстановы адукацыі Мінска. Прыз рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года» традыцыйна ўручае кіраўнік дзяржавы.

***

Конкурс праводзіцца з 1991 года. Апошнія некалькі гадоў у Беларусі актыўна ствараюцца клубы настаўнікаў — пераможцаў розных этапаў конкурсу. Так, клуб пераможцаў рэспубліканскага этапу «Крышталёвы журавель» дзейнічае пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мінадукацыі. Сталічныя настаўнікі і педагогі з рэгіёнаў арганізавалі свае, мясцовыя, аб’яднанні. Іх удзельнікі праводзяць метадычныя семінары, лаўрэаты і пераможцы конкурсаў аказваюць практычную дапамогу педагогам, арганізуюць навучальныя трэнінгі, даюць адкрытыя ўрокі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?