Цяпер Уладзімір знаходзіцца за межамі краіны, а сваёй заявай разрывае дамову аб супрацоўніцтве. Раней з падобнай заявай выступаў і кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

«Іншага шляху з СІЗА ў тыя дні проста не было. Без такіх паперак адпусцілі толькі жаночыя камеры (Наталлю Радзіну, Ірыну Халіп і Насту Палажанку), перад гэтым атрымаўшы ад іх адмову ў «супрацоўніцтве», — напісаў Кобец.

Пракаментаваць гэтае выказванне мы папрасілі кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і каардынатара «Гавары праўду» Сяргея Вазняка. Нагадаем, што іх таксама выпусцілі раней за астатніх вязняў.

«Я вітаю заяву спадара Кобеца, ён паступіў правільна, — кажа В.Рымашэўскі. — Я ведаў, што Кобец недагаворвае пасля вызвалення і разумеў яго матывы. Уся інфармацыя, што ён выклаў, сапраўдная, ёй можна давяраць. Хаця і не цалкам поўная, асабліва, што тычыцца патрабаванняў, якія ён павінен быў выконваць.

Калі казаць пра мяне, то ніякай дамовы аб супрацоўніцтве я не падпісваў. Безумоўна, мне прыходзілі прапановы не толькі аб вызваленні, але і іншыя.

Для тых, хто сочыць за палітычным жыццём, можна прыйсці да пэўныя высноваў нават без адкрыцця архіваў КДБ. Я перакананы, што на ўладу працуюць лідары тых палітычных партый, рухаў, інтэрнэт-выданняў, газет, якія выказваліся за дыялог улады і Еўропы, а таксама падтрымлівалі выдзяленне Беларусі крэдытаў МВФ да вызвалення палітвязняў.

Да мяне ў СІЗА не ставіліся неяк па-іншаму ў параўнанні з іншымі вязнямі. Магчыма, катаванняў не было толькі таму, што я вельмі кепска сябе адчуваў, губляў прытомнасць».

Сяргей Вазняк таксама адмаўляе словы Кобеца, што ён мог падпісаць дамову аб супрацоўніцтве.

«Гэта адзіная фраза ў артыкуле Уладзіміра, з якой я не згодны. Усё астатняе было — маскі, крыкі, мацюкі.

Мне нават не прапаноўвалі заключыць такое пагадненне. Кобец правільна піша, што з кожным працавалі індывідуальна, улічваючы псіхалагічныя асаблівасці і біяграфію. Відаць, бачылі, з кім можна дамовіцца, а з кім — не.
Дарма ён казаў гэтую фразу, якая кідае цень на многіх людзей», — кажа С.Вазняк.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?