Між губернатарам Віцебскай вобласці Аляксандрам Косінцам і кіраўніцтвам абласнога ўпраўлення ААБ «Беларусбанк» падпісанае пагадненне аб ільготным крэдытаванні суб’ектаў малога бізнэсу.

Пагадненне падпісанае ў рамках Указа прэзідэнта № 255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва». Паводле словаў начальніка ўпраўлення развіцця прадпрымальніцтва Віцебскага аблвыканкама Валянціна Цвяткова, права на льготы маюць індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў РБ, мікраарганізацыі з колькасцю да 15 чалавек і малыя арганізацыі (ад 16 да 100 работнікаў).

Памер працэнтнай стаўкі па размешчаных у банку сродках мясцовых бюджэтаў — 0,5 стаўкі рэфінансавання плюс 2%. Гэта значыць, 15,5%. Тэрмін крэдыту — 3 гады. Банк, аблвыканкам і грамадскія арганізацыі прадпрымальніцтва будуць ацэньваць прадстаўленыя інвестыцыйныя праекты. Прыярытэт будуць аддаваць вытворчасці прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; развіццю вытворчасці тавараў і паслуг; вытворчасці экспартна-арыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі; укараненню новых тэхналогій. Акрамя гэтага, перавага будзе аддадзеная прадпрымальнікам у малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?