У Слуцку падчас маўклівай акцыі пратэсту на цэнтральнай плошчы горада затрыманыя тры чалавекі. Усяго на плошчы знаходзілася восем чалавек. Да іх падышоў капітан міліцыі Дзмітрый Шклярэўскі і заявіў, што ў РАУС паступіў ананімны званок аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства. Ён даў пяць хвілін на тое, каб разысціся.

Маладыя людзі пачалі з ім зацята спрачацца, пыталіся, дзе ён бачыць прыкметы несанкцыянаванага мерапрыемства, але вынікаў гэта не дало.
Па заканчэнні пяці хвілін былі затрыманыя трое хлопцаў (дзяўчат супрацоўнікі міліцыі не чапалі). Імёны двух з трох затрыманых — Віталь Амяльковіч і Анатоль Балакер.

Цікавыя дэталі: падчас спрэчкі міліцыянта з маладымі людзьмі да іх з пытаннем «што адбываецца?» падышоў дзядуля з унукам. Атрымаўшы адказ, ён заўважыў, што

плошчы трэба было разганяць у суботу. У гэты дзень у Слуцку адзначаўся Дзень горада.

Дзяўчына Аксана, прымала ўдзел у папярэдніх акцыях, сёння на плошчу не збіралася. Але ўвечары

зайшла ў краму і ўбачыла батон за 3,5 тысячы рублёў. У кашальку ў дзяўчыны было толькі 3 тысячы, і яна вырашыла ісці на плошчу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?