У аўторак, 27 верасня, у Беларусь прыляціць пераможца апошняй Лігі чэмпіёнаў іспанская «Барселона». Час прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» — 13.40.

Пасля прызямлення каманда паедзе ў гатэль «Crowne Plaza» — месца пастаяннай дыслакацыі каталонцаў на наступныя двое сутак. Назад «Барселона» скіруецца раніцай 29 верасня.

Нагадаем, што матч 2-га тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Барселона» пройдзе ў сераду, 28 верасня, на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак у 21:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?