Як паведамляе «Белавія», у адпаведнасці з пагадненнем пасажыры нацыянальнага авіяперавозчыка Беларусі,

купіўшы білет Rail&Fly, могуць дабрацца на цягніку з/у любы нямецкі горад да/з аэрапортаў Франкфурт, Гановер ці Берлін.

Пакарыстацца білетам Rail&Fly магчыма на працягу 24 гадзін да моманту вылету паветранага судна з аэрапорта Германіі, а таксама на працягу 24 гадзін пасля прылёту самалёта. Нумар цягніка і час яго адпраўлення, указаныя ў білеце, не з’яўляюцца абавязковымі. Пасажыр можа рухацца да канцавога пункта маршруту з неабходнымі перасадкамі, самастойна выбіраючы час і тып цягніка. Расклад руху цягнікоў можна знайсці на сайце Нямецкай чыгункі www.bahn.de.

Забраніраваць і купіць білет Rail&Fly можна ў офісах кампаніі «Белавія» або ў турыстычных агенцтвах. Пакуль паслуга не даступна пры браніраванні і афармленні авіябілетаў праз сайт авіякампаніі www.belavia.by.

Паводле слоў генеральнага дырэктара «Белавія» Анатоля Гусарава, камбінаваныя перавозкі з кожным годам становяцца ўсё больш запатрабаванымі. У перспектыве плануецца ўвядзенне камбінаваных білетаў і ў іншых краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?