Каштавалі калі-небудзь чыпсы «Онега»? Кажуць, беларускія. Толькі вось на пачку напісана там па-расейску, па-казахску, па-турменску, ледзь не па-печанежску, толькі не па-беларуску.

А вось нямецкая фірма «GDG Schuette GmbH & Co» год таму прыйшла на наш рынак акурат з роднай для нас мовай, рэкламуючы свой багаты спектр смакаў вытанчанай гарбаты гандлёвай маркі «Tea Nature».

Слова «Nature» ў іх – зусім не рэкламны рэквізіт, а прынцып жыцця: яны не дадаюць у свой прадукт хімічных інгрыдыентаў кшталту узмацняльніка смаку, загушчальніка... Іхнія араматызатары «ідэнтычныя натуральным» гатуюцца з адмысловых выцяжак пэўных раслін насамрэч натуральным шляхам: «Зялёная радасць», «Ройбуш - Клубніцы», «Апельсін - Ваніль», «Клубнічная прахалода», «Зялёная мята», «Гарбата + Чорная мята», «Ханібуш - Абрыкос» ды інш. І ўсё гэта так і напісана па-беларуску на інфармацыйных флаерах, на зграбных пакунках.

Дый сама улётка – Як наконт добрай гарбаты? «Tea Nature», вытворчасць Германіі – можа быць цудоўным узорам еўрапейскіх падыходаў да маркетынгу для нашых вытворцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?