Новы від алергіі зарэгістравалі спецыялісты ў ЗША — аказваецца, у некаторых людзей выявілася алергія на бесправадныя сеткі wi-fi. Пацыенты прыходзілі да дактароў са скаргамі на галаўныя болі, у іх былі сімптомы, характэрныя для прастуды (ломка суставаў), а некаторыя таксама адзначалі пагаршэнне зроку.

Уздзеянне wi-fi на арганізм поўнасцю не вывучана, але з такой сімптаматыкай яшчэ сутыкацца не даводзілася. Каб вылечыцца ад «алергіі», медыкі прапануюць больш сядзець дома, бо часцей за ўсё прыватны сектар не ўваходзіць у зону дзеяння wi-fi.

Між тым у ЗША пачаўся ўжо шэраг судовых працэсаў бацькоў у сувязі з магчымым негатыўным уплывам інтэрнэт-сувязі на здароўе іх дзяцей. Эксперты адзначаюць, што з’яўляецца ўсё больш даследаванняў на тэму ўздзеяння бесправадных сетак на здароўе чалавека.

Некаторыя вучоныя лічаць, што перасцярогі маюць падставу, паколькі wi-fi працуюць на той жа частаце, што і мікрахвалевая печ. На гэтай частаце прадукты разаграваюцца за некалькі мінут, і лагічна меркаваць аб негатыўным уплыве яе на чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?