Месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі горада пройдзе ў Мінску з 1 па 31 кастрычніка,
паведамілі ў аддзеле гарадской гаспадаркі Мінгарвыканкама.

Такая працоўная акцыя традыцыйна арганізуецца восенню для таго, каб падрыхтаваць аб’екты гарадской гаспадаркі да зімовага перыяду. У прыватнасці, неабходна завяршыць рамонт дарог, комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторый, дабраўпарадкаванне і азеляненне сталіцы. Напярэдадні халадоў вялікую ўвагу ўдзеляць уцяпленню будынкаў і збудаванняў, шкленню лесвічных клетак.

Гарадскія службы спадзяюцца і на актыўны ўдзел мінчан у асенняй генеральнай уборцы сталіцы —

кожны жыхар можа далучыцца да пасадкі дрэў і кустоў, навесці парадак у пад’ездзе і двары.
Таму тым, хто выкажа жаданне палепшыць свой горад, ЖЭСы гатовы аказаць усялякае садзейнічанне. «Тыя тэрыторыі, якія прыводзяць у парадак самі жыльцы, як правіла, пасля і падтрымліваюцца ў належным стане», — упэўнены ў аддзеле гарадской гаспадаркі Мінгарвыканкама.

Ацаніць вынікі месячніка кіраўніцтва Мінска мае намер у канцы кастрычніка — пачатку лістапада ў час традыцыйнага аб’езду горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?