У ноч на суботу 24 верасня ў Гродна супрацоўнікам ДПС давялося арганізаваць пагоню за «Лэнд Роверам», кіроўца якога не спыніўся на патрабаванне міліцыі і пачаў уцякаць. Аўто парушальніка прыцягнула ўвагу тым, што рухалася па вуліцах горада з выключанымі фарамі. У часе пагоні кіроўца «Лэнд Ровера» неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху, ствараў небяспечныя сітуацыі і ўрэшце рэшт ягонае аўто ўрэзалася ў «Сітраэн». Але спыніла яго не гэта. На праспекце Кляцкова дарогу парушальніку перагарадзілі палівачнай машынай, ззаду яго заблакавалі патрульныя аўтамабілі. Як піша гродзенскі блог s13.ru, сведкі здарэння кажуць, што за ліхачом гналася 18 патрульных аўто, у міліцыі кажуць пра пяць.

Відэа ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?