У канцы верасня адзін з найстарэйшых і самых уплывовых расійскіх рок-гуртоў «Акварыум» выдаў свой 29-ы альбом «Архангельск». Лідэр калектыва Барыс Грабеншчыкоў распавёў, што пласцінку запісвалі ў Санкт-Пецярбургу, Лондане, а таксама

ў вёсцы на поўначы Ірландыі, дзе мясцовыя музыкі выканалі партыі на дудзе.

«Архангельск — гэта месца, дзе жывуць арханёлы, мяркуючы па ўсім», — іранічна растлумачыў назву альбома Барыс Грабеншчыкоў.

Усяго запісалі 16 песень, але ў выніку ў альбом увайшло толькі 8, а астатнія «не змаглі прыйсці», растлумачыў лідэр «Акварыума».

Удзел у запісе прымалі музыкі, якія ўжо даўно іграюць у калектыве і разам з ім, а таксама новыя ўдзельнікі — Браян Фінеган і Ліам Брэдлі.

«Любыя словы выкарыстоўваюцца для таго, каб сплесці заклёны, замовы. І любая песня — гэта нібы сетка, у якой злоўлены тое, што нельга назваць, нельга схапіць. Але словы — гэта як сетка, якая часова іх трымае. І тое, што я раблю, яно перадае вось гэта жывое, якое не мае назвы, не мае межаў, не мае нічога, але што мы вельмі добра адчуваем «, — пракаментаваў Барыс Грабеншчыкоў сваё новае тварэнне.

«Белая лошадь» — папярэдні альбом «Акварыума» — выйшаў тры гады таму. Цяперашнюю працу лідэр гурта лічыць самай цяжкай па гучанні ў яго гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?