У Рэдакцыю прыйшоў ліст, у якім гаворыцца пра тое, што «на мехмаце БДУ ўсіх студэнтаў хочуць прымусіць падпісаць дакумент аб адказнасці за наведванне мітынгаў і флэшмобаў, каб у выпадку, калі нехта трапіцца, можна было адразу адлічыць».

Дэкан механіка-матэматычнага факультэта БДУ Дзмітрый Мядвед адзначыў, што «нехта хоча на пустым месцы стварыць праблему». Паводле яго словаў,

студэнтам прапаноўваецца распісацца пад тым, што яны азнаёмлены з Правіламі ўнутранага распарадку.

І, маўляў, у тых правілах няма ні слова пра мітынгі і дэманстрацыі. Дэкан адзначыў, што гэта звычайная практыка.

Ва ўпраўленні выхаваўчай працы з моладдзю БДУ паведамілі, што гэта правакацыя і ніякага адмысловага дакумента не існуе. «Упершыню чую. Не існуе такога дакумента на ўзроўні ўніверсітэта», — сказаў намеснік старшыні ўпраўлення Аляксей Багамазаў.

У Правілах унутранага распарадку БДУ сапраўды няма пункта, які б абмяжоўваў удзел студэнтаў у мітынгах ці дэманстрацыях. Але ў дакуменце гаворыцца, што

студэнт не павінен здзяйсняць дзеянні, за якія прадугледжана адміністратыўная альбо крымінальная адказнасць.

У выпадку парушэння ён можа быць адлічаны з універсітэта. Фармальна гэта азначае, што можна выходзіць на акцыі пратэсту. Абы не трапляцца ў аб’ектывы камер і ў рукі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?