Два Opel Corsa і адзін Opel Vectra сутыкнуліся раніцай у аўторак па праспекце Дзяржынскага, адзін з легкавікоў, трохдзверная Corsa, загарэўся, паведамляе партал Аuto.onliner.by. Да прыезду пажарных полымя спрабавалі затушыць удзельнікі здарэння і супрацоўнікі ДПС. Як адзначае партал, далёка не ўсе кіроўцы, якіх спынялі міліцыянты, прапанавалі сваю дапамогу, многія ехалі далей. А вось кіроўца тралейбуса спыніўся і прынёс вогнетушыцель вялікага аб’ёму.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца аўто, што пасля сутыкнення загарэлася, пры павароце налева не прапусціў другую малалітражку. Пасля ўдару яго легкавік адкінула на Opel Vectra.

Фота і відэа Аuto.onliner.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?