З 1 кастрычніка 2011 года цана на калій для бразільскіх спажыўцоў павышаецца на 30 долараў ЗША і складзе 580 долараў ЗША за тону для буйных імпарцёраў і 590 долараў для невялікіх спажывецкіх кампаній. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Беларускай калійнай кампаніі (БКК).

Кошт тоны грануляванага хлорыстага калію прыведзены на ўмовах дастаўкі ў порт пакупніка (CFR).

Новая цана будзе сапраўдная для ўсіх паставак кампаніі на бразільскі рынак на працягу чацвёртага квартала 2011 года.

«Асноўнымі фактарамі, якія аказалі ўплыў на павышэнне цаны, па-ранейшаму застаюцца высокі ўзровень попыту на калійныя ўгнаенні, а таксама абмежаваныя запасы прадукцыі на рынку», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?