Як паведаміла яго дачка Інэса, яго інтарэсы будзе абараняць Наталля Мацкевіч.

Аляксандр Круты быў прадстаўніком сваёй дачкі, якая сур’ёзна пацярпела ў выніку тэракта ў метро 11 красавіка, на судзе, што праходзіць зараз у Мінску.

Нагадаем,

вечарам 20 верасня Аляксандр Круты быў затрыманы міліцыяй у Мінску па абвінавачанні ў хуліганстве.
22 верасня суддзя Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб затрыманні Крутога. У ёй сказана, што Аляксандр Круты «17 жніўня ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Мінска наўмысна ўчыніў хулігансікя дзеянні з асаблівым цынізмам і знявагай да норм маралі». Гэта праявілася ў тым, што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача». Па накіроўванні пракурора Аляксандр Круты быў адпраўлены ў Рэспублікансі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (Навінкі).

У судзе Круты паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку аб пераносе працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары.

Зараз Круты знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Сям’я Крутых хоча атрымаць прытулку ў Германіі. Заяву ў нямецкае пасольства ў Мінску Аляксандр Круты аднёс некалькі тыдняў таму. Як сказала Інэса Крутая, ніякай рэакцыі на гэты зварот пакуль няма.

Інэса Крутая перадавала ў суд хадайніцтва аб прыпыненні працэсу датуль, пакуль бацька не будзе вызвалены і не зможа прадстаўляць яе інтарэсы ў судзе. 26 верасня суд адхіліў гэта хадайніцтва. Сама браць удзел у працэсе Інэса Крутая не можа па стане здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?