Адразу тры літоўскія фуры сутыкнуліся непадалёк ад пасёлка Краснасельскі ў Мастоўскім раёне ў панядзелак, 19 верасня.

Паводле звестак ДАІ, тры аўтацягнікі, гружаныя тонамі спецыяльнай цэглы, ехалі з Клайпеды ў гарадскі пасёлак Краснасельскі. Набліжаючыся да моста праз Нёман, кіроўцы дзвюх фураў прытармазілі, а кіроўца МАНа, замест таго каб спыніцца, паехаў далей і ўрэзаўся ў прычэп «Вольва». Аўтацягнік па інерцыі адкінула на фуру такой жа маркі. У выніку пад цяжарам грузу сарвала кабіну МАНа і прыціснула ёю кіроўцу. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?