Для развіцця эканомікі і грамадства Беларусь робіць стаўку на прыватны сектар. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў сёння на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў з удзелам прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў.

«Буйны прамысловы сектар з’яўляецца стрыжнем, платформай эканомікі, аднак жа адзінамагчымым моцным рухавіком фарміравання ўстойлівага эканамічнага росту з’яўляецца прыватны сектар, а менавіта малое і сярэдняе прадпрымальніцтва», — адзначыў Мікалай Снапкоў.

Да гэтага часу Беларусь развівалася на аснове выкарыстання моцнага прамысловага сектара, які ствараў высокія тэмпы эканамічнага росту, высокі ўзровень занятасці пры нізкім беспрацоўі. «Мы не імкнуліся павялічыць прыватны сектар эканомікі, у гэтым не было неабходнасці з-за высокіх тэмпаў росту эканомікі, — сказаў міністр. — 

У выніку краіна адстала ад краін-партнёраў па ўзроўню ўкладу прыватнага сектара ў ВУП».
Партнёры зрабілі стаўку на прыватны сектар як аснову для свайго эканамічнага росту крыху раней. Цяпер гэта робіць і Беларусь, адзначыў Мікалай Снапкоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?