Справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага будзе разглядаць суд Першамайскага раёна сталіцы, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў.

Крымінальная справа была накіраваная ў суд 4 кастрычніка.

Мера стрымання ў дачыненні да Бяляцкага не змянялася, ён застаецца пад вартай.

Вядомы беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня. Яму прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

***

Як паведамлялася раней, падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя пра яго рахункі ў замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы. Улады гэтых краін публічна прынеслі прабачэнні Бяляцкаму і яго родным, а таксама прыпыніла кантакты з Беларуссю ў рамках дагавораў аб прававой дапамозе.

Вызвалення Бяляцкага патрабуюць міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?