Футбаліст «Мілана», чэмпіён свету 2006 года Філіпе Індзагі ў сакавіку, як вядома, развітаўся з сяброўкай — мадэллю і тэлевядучай Алесіяй Вентурай. Казалі, што прычынай разрыву трывалых адносін стала здрада гульца, прычым далёка не першая. Гаворка ішла аб былой сяброўцы футбаліста Марыке Фрушо, якая паведамляла пра тое, што Піпа, маўляў, працягваў заляцацца ла яе пасля таго, як яны развіталіся.

Праўда, улетку Марыке сказала, што даўно забылася на гульца.

І ўсё ж такі праз паўгода пасля разрыву, Індзагі ўжо папрасіў у Алесіі рукі і сэрца. Дзяўчына даравала яму, паехаўшы з ім у рамантычнае падарожжа на Балеарскія выспы. І менавіта там, як кажуць, Індзагі прапанаваў ёй руку і сэрца.

Адказ Вентуры пакуль невядомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?