19 сакавіка ў Нью-Ёрку адбудзецца акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. "У гэты дзень у Беларусі пройдуць прэзыдэнцкія выбары, вынікі якіх могуць быць сфальсыфікаваныя, - пішуць яе арганізатары зь ліку беларускай дыяспары. - Рэжым мабілізаваў усе рэсурсы на здабыцьцё прэзыдэнцтва для Лукашэнкі. Таму дэмакратычныя сілы Беларусі патрабуюць нашай падтрымкі". Акцыі салідарнасьці пройдуць па ўсёй Беларусі і ў сьвеце.

У Нью-Ёрку акцыя пачнецца аб 11.00 каля Штаб-кватэры ААН на 43-й вуліцы і 11-й Авэню. Затым а 12.00 удзельнікі акцыі працягнуць яе каля будынку, дзе месьціцца Кансулят Беларусі (на 3-й Авэню паміж 44-й і 45-й вуліцамі). Пасьля, а 14.00, удзельнікі акцыі пройдуць маршам па 3-й Авэню да прадстаўніцтва Беларусі ў ААН на 67-й вуліцы.

"Жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларусь!" - гэтак сканчаецца зварот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?