У заключным матчы другой хатняй серыі на чэмпіянаце КХЛ хакеісты мінскага «Дынама» выйгралі ў астанінскага «Барыса» — 5:2 (3:1, 1:1, 1:0). Сустрэча прайшла 12 кастрычніка ў прысутнасці 15.046 гледачоў (рэкорд сезона).

У «Дынама» шайбы закінулі: «Дынама» — Даніэль Корса (5.22, асістэнты — Аляксандр Кулакоў, Шарль Лінгле; 36.32), Джэф Плат (8.43, асістэнты — Дзмітрый Мялешка, Яраслаў Обшут), Ерэ Каралахці (16.39, асістэнты — Петэр Падградскі, Джэф Плат), Збынек Іргл (58.00, 4×5);

Пасля першага перыяду госці, якія прапусцілі тры шайбы, замянілі варатара (Віталь Ерамееў замест Джэфа Гласа), а «Дынама» правяло тую ж працэдуру пасля другой 20-хвілінкі (з-за траўмы Кевіна Лаланда).

Пасля 13 матчаў «Дынама» з 24 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, першае — у Заходняй канферэнцыі і трэцяе — у агульнай табліцы (6 перамог у асноўны час і 2 па булітах, 3 паражэнні ў асноўны час і 2 у авертайме, розніца шайб 35–26).

Бамбардзіры: Джэф Плат — 10 (5+5), Шарль Лінгле — 9 (3+6), Збынек Іргл — 8 (4+4), Аляксандр Кулакоў — 7 (3+4), Лібар Піўка — 7 (2+5), Даніэль Корса — 6 (4+2), Дзмітрый Корабаў — 6 (1+5), Андрэй Міхалёў — 5 (4+1), Ерэ Каралахці — 5 (2+3), Лукаш Крайчак — 5 (1+4), Дзмітрый Мялешка — 4 (1+3), Тэему Лайне — 3 (3+0), Яраслаў Обшут, Андрэй Стась — па 2 (0+2), Аляксандр Кітараў, Аляксандр Паўловіч, Петэр Падградскі — па 1 (0+1).

Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе ў гасцях:
16 кастрычніка — з «Ак Барсам», 18-га — з «Нафтахімікам», 20-га — з «Салаватам Юлаевым», 22-га — з «Віцязем».
У Мінску наступны раз дынамаўцы згуляюць 25 кастрычніка — супраць славацкага клуба «Леў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?