Супраць пенсіянера з вёскі Чартавічы (Валожынскі раён, Мінская вобласць) 12 кастрычніка была заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое па неасцярожнасці прывяло да смерці пацярпелага» (арт. 147–3 КК).

Вечарам 5 кастрычніка (каля 20:00) на ганку сваёй хаты ён падчас сваркі двойчы, трымаючы ў руцэ навясны замок, ударыў па галаве сваю 83-гадовую жонку.

У выніку ў жанчыны былі зламаная скроневая костка, а таксама пераламаныя сківіцы.

Бабуля была шпіталізаваная ў Валожынскую бальніцу, дзе праз шэсць дзён памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?