Адвакат Кавалёва Абразей падаў хадайніцтва аб меры стрымання абвінавачанага. Абаронца не лічыць далейшае ўтрыманне пад вартай мэтазгодным. Адвакат адзначыў, што

выемка відэа з камер метро (стст. Кастрычніцкая, Купалаўская, Фрунзенская) адбылася не 12 красавіка, калі быў затрыманы Кавалёў, а толькі 19 красавіка.

Выемка адбывалася з парушэннем заканадаўства. У прыватнасці, у пратаколе не ўказана, у каго адбывалася выемка, па якім адрасе гэта было зроблена. Таму адвакат указаў на тое, што гэтыя матэрыялы не маюць юрыдычнай сілы і не могуць служыць доказамі ў судзе. Адвакат таксама звярнуў увагу на словы Кавалёва аб ціску на яго падчас папярэдняга следства. І абаронца лічыць, што пацвярджэння датычнасці яго падабароннага да выбуху ў мінскім метро няма. Таму хадайнічае пра замену меры стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыедзе.

Суд адхіліў хадайніцтва.

Абразей заявіў яшчэ адно хадайніцтва аб даследаванні сім-карты расійскага аператара «Мегафон», якая была знойдзена па адрасе затрымання Канавалава і Кавалёва. Ён просіць зрабіць запыт, каб даведацца пра ўладальніка сім-карты, выходныя і ўваходныя тэлефанаванні, смс-паведамленні. Суддзя Федарцоў адхіліў хадайніцтва. Маўляў, не выяўлена яе датычнасць да злачынства.

***

Зараз ідзе даследаванне справы — адвакаты чытаюць матэрыялы па эпізодах 2005 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?