Павел Севярынец вымушаны працаваць і жыць пад наглядам за 300 км ад Мінска. Двойчы «хімік» падзяліўся з карэспандэнтам «Салідарнасці» правіламі выжывання беларускага палітвязня.

Павел Севярынец са старшынёй БАЖ Жаннай Літвіной

Павел Севярынец са старшынёй БАЖ Жаннай Літвіной

Карэспандэнт «Бі-Бі-Сі» ў Беларусі Таццяна Мельнічук дорыць Паўлу швэдар — аўтарская праца

Карэспандэнт «Бі-Бі-Сі» ў Беларусі Таццяна Мельнічук дорыць Паўлу швэдар — аўтарская праца

— Паводзіць сябе трэба стрымана. Любіць людзей. І лепш маўчаць, чым казаць, — дзеліцца Павел. — Чаму правіла стрымлівацца агучыў у першую чаргу… Таму што чалавека ацэньваюць не па тым, кім ён завецца ці якая ў яго прафесія, а па яго сутнасці. Гэта такія простыя правілы… Яны ж і беларускія правілы…

19 снежня 2010 года абярнулася для Севярынца другой «хіміяй». З тэрміну — трох гадоў абмежавання волі — на сённяшні дзень Павел адседзеў ўжо амаль траціну. Апошнія тры месяцы — пад Брэстам, у вёсцы Куплін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?