Таварыскі матч Славакія — Беларусь, аб правядзенні якога была дасягнута папярэдняя дамоўленасць, не адбудзецца, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Таварыскія матчы са зборнымі Славакіі і Нігера павінны былі прайсці ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах 11 і 15 лістапада.

Бернд Штанге папярэдне выклікаў на зборы наступных гульцоў.

Брамнікі: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў»), Юрый Жаўноў («Зеніт»).

Абаронцы: Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Максім Бардачоў (БАТЭ), Павел Пласконны («Нёман», Сяргей Амельянчук («Церак»), Ігар Шытаў («Дынама» Масква) Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Віталь Трубіла («Славія» Прага).

Паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Краснадар»), Аляксандр Бычанок, Станіслаў Драгун (абодва — «Дынама» Мінск), Павел Няхайчык («Дынама» Масква), Сяргей Кісляк («Рубін»), Цімафей Калачоў («Растоў»), Антон Пуціла («Фрайбург»), Вячаслаў Глеб («Франкфурт»).

Форвард: Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў», Самара, Расія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?