На пасяджэнні палаты прадстаўнікоў дэпутат Аляксей Кузьміч пацікавіўся ў міністра адукацыі Сяргей Маскевіча, хто з’яўляецца аўтарам ідэі выкладаць гісторыю і геаграфію Беларусі на расійскай мове. Міністр адказаў: аўтараў няма, ініцыятары — «канкрэтныя грамадзяне».
«Аўтараў тут няма, а ініцыятары гэтай справы — канкрэтныя грамадзяне, якія нават у судовым парадку дамагаліся, каб гэтыя і некаторыя іншыя прадметы, уключна нават з беларускай літаратурай, выкладаліся на расійскай мове. Іхны аргумент, што ў нашай краіне двухмоўе і яны разумеюць гэта, як права выбіраць мову.
У мяне асабіста іншы падыход да гэтай праблемы:
я лічу, што двухмоўе — гэта абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі ведаць беларускую мову і валодаць ёй.
Гэта не права выбару адной з двух моваў, а абавязак. Гэта мая асабістая думка»,— заявіў міністр адукацыі.
0
0
0
0
0
0