КДБ Беларусі займаецца распрацоўкай Міністэрства замежных спраў Польшчы, паведамілі беларукія актывісты на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 8 лістапада.

Найперш КДБ цікавяць крыніцы фінансавання беларускай апазіцыі, заявіў каардынатар грамадзянскай інтэрнэт-кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вячаслаў Дзіянаў.

«Калі КДБ кажа хлопцам, якія прыязджаюць у Беларусь, знайсці інфармацыю пра тое, якія стасункі мае беларуская апазіцыя з польскім МЗС, то гэта можна смела назваць распрацоўкай МЗС. Іх цікавяць крыніцы фінансавання беларускай апазіцыі, з кім сустракаецца беларуская апазіцыя ў польскім МЗС», — сказаў Дзіянаў.

Актывіст Уладзімір Кумец, паводле яго сцвярджэння, прайшоў вярбоўку КДБ і падпісаў дэкларацыю аб супрацоўніцтве [працаваў на кампанію «Гавары праўду» Някляева ў часе выбараў].

Ягоным заданнем была распрацоўка польскага МЗС. Ён заявіў, што КДБ найперш цікавілі імёны і прозвішчы асоб, якія супрацоўнічаюць з беларускай апазіцыяй і недзяржаўнымі структурамі.

«Мне сказалі: «Мы будзем пісаць праекты, а ты будзеш падаваць гэтыя праекты ў польскі МЗС, а пасля дасі нам інфармацыю пра тое, хто прымае гэтыя праекты і хто фінансуе. Стыпендыя ў цябе ёсць, маўляў, яшчэ атрымаеш грошы і за праекты. Нам інфармацыя, табе — грошы», — заявіў Кумец.

Паводле слоў удзельнікаў прэс-канферэнцыі, распрацоўка маладых людзей і вярбоўка агентаў вядзецца на тэрыторыі Беларусі. У актывістаў няма інфармацыі адносна дзейнасці беларускіх агентаў на тэрыторыі Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?