У ходзе аперацыі «Арсенал» 24-гадовы жыхар сталіцы здаў легендарны ППШ.

Пасля смерці бацькі 24-гадовы мінчук вырашыў навесці ў яго кватэры парадак. У працэсе навядзення парадку малады чалавек звярнуў увагу на дзіўны скрутак у якім быў пісталет-кулямёт Шпагіна часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Да таго ж, у магазіне ППШ знаходзіўся патрон.

Агледзеўшы бацькоўскую «спадчыну», сын тут жа здаў зброю ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?