«Самым празрыстым гатэлем у Еўропе» называе пяцізоркавую гасцініцу сайтХартыі-97 , сцвярджаючы, што «супрацоўнікі КДБ аказваюць замежным гасцям арыгінальныя паслугі» і спасылаючыся на інфармацыю аднаго з супрацоўнікаў гатэля.
Як сцвярджае выданне, усе нумары гатэля цалкам праслухоўваюцца, а апаратура знаходзіцца ў адным з пакояў гатэля на трэцім паверсе. Акрамя гэтага, калі ў гатэлі спыняюцца асабліва важныя госці, у двор падганяецца спецыяльны аўтобус з апаратурай для дадатковага маніторынгу тэлефанаванняў па мабільным.
Асаблівую цікавасць у беларускіх спецслужбаў, паводле інфармацыі charter97.org, выклікаюць грамадзяне Польшчы і Германіі. Відэазапіс вядзецца не толькі ў калідорах гатэля і ў некаторых нумарах. Схаваныя камеры мантуюцца ў мэблю, таршэры і плазменныя тэлевізары, сцвярджае сайт.
Таксама пад каўпаком спецслужбаў працуюць «дзяўчаты па выкліку», піша сайт.
Як сцвярджае артыкул, праз уласную сетку WiFi адміністратары збіраюць усё, што атрымліваюць або адпраўляюць пастаяльцы: лагіны, паролі, файлы, што перасылаюцца, адрасы рэсурсаў, на якія заходзяць наведвальнікі,
У гатэлі «Еўропа» спыняліся дэлегацыі заходніх палітыкаў, назіральнікаў на выбарах, вядомыя журналісты, музыкі, сябры місій МВФ і іншых міжнародных арганізацый.